Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 46
«На разгорнутай старонцы…»
ОглавлениеНа разгорнутай старонцы
Мімаходзь, імкліва, хутка
Захапляе ўладу стронцый,
Час згубіўся ў змрочных сутках.
Колер золата пагасне,
Адпачынак возьме лета.
Заквітнеюць лютым жарсці
І наноў памруць паэты.
На загорнутай старонцы
Мімаходзь, імкліва, жвава
Чорных армій ход бясконцы
Нам здаўна наканаваны.