Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 51

Цяжарнасць

Оглавление

Птушка-ноч распрастала крылы,

Зоркі-пёркі пападалі ў сны…

Пожняй стомленай поўня застыла

У адбітках на нырках вады…


Задухмянай задухі шыпшына

Калыхае мацункі любві…

Конік чорны хрупоніць няспынна

І пяшчоцяцца веццем сады…


Птушка-ноч прамільгнула і сплыла:

Росны водар абняў паплавы…

Золкам волкім пад сэрцам круціла

Патаўсцелай, цяжарнай зямлі…


Сляза ляза

Подняться наверх