Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 54

«Апранулася восень у шалік лістоў…»

Оглавление

Апранулася восень у шалік лістоў,

у сукенку пажоўклага свету…

Капялюшык з халодна-гуллівых вятроў

Пасуе ёй, а мне так нясцерпна…


Нібы з лесу вярнуліся сны

пра герояў паўстання у Слуцку,

Быццам нас не знайшлі змагары,

Што жыццё аддалі у пакутах…


Апранулася восень у дождж,

Капялюшык крывёй набрынялы..

Побач з намі, вакол ды і ўздоўж

успамін пра Радзіму апалы…


Сляза ляза

Подняться наверх