Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 10
5
ОглавлениеЯк гэта, адкатаць дзесяць гадоў на машыне і ніводнага разу ня быць спыненым даішнікам?
Атрымаць за дзесяць гадоў толькі некалькі штрафаў ад відэарэгістрацыі за перавышэньне, і ўсё?!
Зразумела, за стырном лёгка разьнявольваесься і пачынаеш лічыць сябе калі ня Богам, то хаця б Ягоным сынам.
З такім шчасьцем варта было б у казыно хадзіць і зрываць вялікі куш. Нахабна выйграваць, але я чалавек азартны, мяне лёгка можа зацягнуць.
Калі мінае шмат гадоў беспакаранасьці, становісься сьмелым і дзёрзкім кіроўцам, якому выдалі ці ня самыя шчасьлівыя правы, ліцэнзавана дазволілі праяжджаць праз даішныя кардоны непрыкметным. Кранутым ласкаю Ўсявышняга.
І за два месяцы да заканчэньня тэрміну дзеяньня правоў, калі трэба было паклапаціцца аб іх замене на новыя, адной жнівеньскай раніцай захацелася паехаць на працу незвычайным шляхам, ня так, як заўжды, бо не вядома чаму, але так было трэба.