Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 14

7

Оглавление

Што датычыць новага раёну, то адразу па пераезьдзе я пачаў адсочваць, як да балкона на першым паверсе ў супрацьлеглым доме падыходзяць жанчыны. Такія жанчыны, якія відавочна маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы, і доўгі час сядзяць на алькаголі не ад добрага жыцьця.

Падыходзяць гэтыя жанчыны, і заўсёды розныя, і грукаюцца ў вокны балкона. Прыходзяць, быццам на паклон да мэсіі, ды стаяць у чарзе, каб памыць яму ногі сваімі сьлязьмі ды абцерці даўгімі валасамі.

Адмыкае ім звычайна заспаны гаспадар, у карычневым халаце, і перадае нешта, зусім невялікае.

Што гэта? Навошта? Не ключы ж шторазу ён перадае. І вось я, нават ненаўмысна, але стабільна раз ці два на тыдзень у розныя гадзіны, то раніцай, то ў абед, альбо ўвечары, назіраю, як да суседа ў двары ходзіць натоўп жанчын.

Пазьней, недзе праз тры месяцы, стала яшчэ весялей жыць, бо калі рана выйсьці гуляць з сабакам, недзе так а шостай, калі табе альбо на працу раней трэба, альбо ты прачнуўся зь перапою па чарговай творчай сустрэчы зь літаратарамі ды мастакамі, і ня можаш больш спаць, – можна назіраць адных і тых жа двух пацаноў, наркаманаў, маладых яшчэ зусім. Яны двойчы на тыдзень ходзяць вакол дому, і з такім трымценьнем, вусьцішу, шукаюць «нычку» гандляра.

Дылер з рук наркотыкаў не перадае, закладае хованку – напрыклад, у вакенцы, што ў падмурку дому, дзе трубы. Аднойчы гэтыя самыя два маладыя чалавекі, адзін зь якіх па мабільным перапытваў, дзе дакладна шукаць, а другі на каленях поўзаў, дасталі тавар з расколіны дому. Радасныя былі, не перадаць словамі.

Часам панкі паміраюць

Подняться наверх