Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 19

1

Оглавление

Другі раз я трапіў у «Рукі Мадонны» пасьля абеду, і цьвёрда пастанавіў, што замест кавы буду піць сухое белае віно.

Пасьля трэцяга келіха папрасіў бутэльку.

Пасьля трэцяй бутэлькі віна папрасіў сто ўіскі.

Пасьля трох па сто ўіскі – прынесьлі пляшку, якая ўжо была не патрэбная, пра што казаў нават афіцыянт.

За шэсьць гадзінаў «працы» я нічога не напісаў, не адрэдагаваў і нават не стварыў накіду. Ніякія тэксты нават не праглядаліся. За гэты час раскрываўся толькі рот, каб заліць у страўнік алькаголь.

Я нажлукціўся, чапляўся да адміністратаркі залі, распавядаў ёй, што я пісьменьнік, спрабаваў пасварыцца з барыста праз храновую каву мінулы раз.

Потым доўга сядзеў у ноўтбуку і ліставаўся з абы-кім.

Потым мяне акуратна папрасілі з бару.

«Акуратна» – галоўнае слова ў характарыстыцы «Рук М.», мне гэта падабалася, я ўсьміхаўся сам сабе.

Добра, што рэстарацыя побач з домам, ісьці было лёгка, з надзеяй на лепшае, я хутка быў дома, скручаны і не задаволены сёньняшнім вынікам працы з кнігай.

Часам панкі паміраюць

Подняться наверх