Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 25
6
ОглавлениеАдным волкім вечарам, калі мы ўсе стаялі на прыпынку й чакалі 313-га аўтобуса «Зялёны Бор – Лесапарк», аўтобус праехаў паўз нас, мінуўшы прыпынак. Мы падумалі, што гэта выпадковасьць, нехта высунуў здагадку, што прыпынак перанесьлі ці адмянілі праз тое, што аўтобус хуткасны.
Праз два дні гэта паўтарылася. Праз тыдзень зноў.
Аднойчы Печань пабачыў у абед, як 313-ты спыніўся на нашым прыпынку і забраў пасажыраў.
І нам усё стала зразумела!
Значыць, ва ўсім вінаваты той самы кіроўца, той злосны псэўдавыхавальнік!
Як мы на яго ўзлаваліся!
Хтосьці прапанаваў яго адлупцаваць, добра так скруціць, зьняць штаны й адлупцаваць, каб сорамна яму было ўсё жыцьцё.
Хтосьці высунуў ідэю пераапрануцца, трапіць у салон аўтобуса і закідаць яго дзярмом.
Хтосьці з нас нават прыдумаў адсачыць, дзе той жыве і разьнесьці нахуй кватэру.
Тым разам, калі сыпаліся прапановы, прыйшоў мой зорны час. Я параіў забрацца на наш пешаходны мост у парку і празь дзіркі ў мосьце насраць на аўтобус.
Спачатку ўсе рагаталі, як коні, а потым, калі адпусьціла зь першым сьмехам, усё палічылі гэта цікавай ідэяй.
Прапанову прынялі і пачалі ператвараць гэты гідкі плян у жыцьцё: дазналіся бліжэйшы працоўны дзень таго кіроўцы, каб на іншага не насраць, разьмеркавалі ролі, разьбіліся на пары.
Да самага вечара ніхто не хадзіў у прыбіральню, усе трывалі.