Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 6
6
ОглавлениеЯк гэта было з аўтобусам нумар 313? Мы, нашая кампанія падлеткаў, якія амаль ад нараджэння былі фанатамі менскага «Дынама», пілі «Крыжачок» і гулялі ў панкаўскія гульні кшталту «рамонка» альбо замыкаліся ў пакоі, выключалі сьвятло і харкаліся ў розныя бакі, потым уключалі сьвятло й лічылі пляўкі на сваім адзеньні й скуры, і той, хто быў больш запляваны, выйграваў. У нас не было кампутараў, мы не цікавіліся тэлевізарам, мы мала чыталі, але ў нас была нашая музыка, правілы вуліцы, уласныя законы анархіі й гісторыі.
Шмат гісторыяў, кожны з нас імкнуўся стаць майстрам аратарскай справы. Печань, так звалі аднаго з нашых, ён пераўзышоў у гісторыях усіх, распавёўшы, як п’яны гопнік піў піва й нават не заўважыў, што яму ў паўлітровую плястыкоўку па прыколе нахаркалі сопляў сябры, так ён амаль да канца й дапіў бы, але ж на апошнім глытку соплі зацягнула ў горла, і ён пачаў ванітаваць.