Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 18
2
ОглавлениеМаё дзяцінства прайшло ў вёсцы, маці я рэдка бачыў – яна зьяжджала ў горад працаваць, і толькі ў выходныя, зрэдчас вызваляючыся на два дні, наведвала мяне і бабулю.
З падлецтва, калі толькі пачалі зьяўляцца валасы на целе, голас зрывацца на фальцэт альбо бас, я пачаў губляць штосьці ад сябе сапраўднага, зьмешваючыся з жанчынамі, якія, нібыта ружы, зьмешваліся ў маім рондалі з пэрсікамі, суніцамі, чарніцамі і скрылікамі лімона. Жанчыны адразу занялі галоўнае месца ў маім жыцьці, абмінуўшы рэшту дома, сям’і, любімага сабаку, хобі. На некаторы час сэксуальны ўсёпачатковы сэнс выціснуў астатняе.
Сьціраючы сваю памяць, распушчаючы сваё насеньне ў цёплых улоньнях, я пакідаў частку самога сябе, каб адшукаць сябе сапраўднага.
У разнастайных дамах, сярод шэрых шпалераў здымных кватэраў, мною кіравалі юр, жарсьць, любоў, каханьне, і мне здавалася, што гэта мае найлепшыя пачуцьці. І, здавалася, што я адначасова і Самсон і Салямон.