Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 17

3

Оглавление

Я стаў каля табло з раскладам руху цягнікоў.

І так прастаяў, вагаючыся, хвілінаў дзесяць і, нічога не надумаўшы, ужо нават быў схільны вярнуцца дадому, бо нейкая ўнутраная вусьціш мяне клікала паехаць назад.

Я прымусіў сябе падняцца на другі паверх вакзалу і завітаць у чабурэчную.

Я сядзеў некалькі гадзінаў з алькаголем і смажанкай, глядзеў на іншых наведнікаў, разглядаў іх твары, вопратку. Жаваў тлустае цеста зь невядомым мясным зьмесьцівам і запіваў усё гэта самаробнай адвёрткай, пакуль паўзь мяне не прайшла дзяўчына, якая лёгка зацікавіла мой захмялелы зрок.

Пазнаёміўся з Воляю. Яна аказалася вясёлая і цікавая дзяўчына, і ў гэты ж вечар павезла мяне дадому.

Калі б мне хтосьці сказаў, што я, сеўшы ў таксоўку, якая накіравалася ў бок Вользінай кватэры, захрасну тут, у гэтым горадзе, на пяць гадоў, я б ніколі не паверыў. Я б нават прыняў за сьвятую праўду адразу, зь першага слова, што Воля – цнатлівіца, і што наступныя мае дзяўчаты і знаёмствы таксама будуць аточаныя пахам цнатлівых засмоктаў і спатнелых дотыкаў.

Ну добра, цнатлівіцы ў Менску, перад тым як зьбегчы, – гэта было тое, што мне сапраўды трэба, каб падняць статус, каб пачаць хаця б крыху сябе паважаць пасьля процьмы сэксуальных няўдачаў.

Я адчуваў, што наблізіўся да краю бездані, у якую хутка скокну, і ніколі, ніколі мне ня ўдасца адразу пераскочыць гэтую ўсёпаглынальную пустэчу й апынуцца на супрацьлеглым баку; я разумеў, цьмяна, скрозь алькаголь і вочы Вольгі, што я ўжо лячу на самае дно, зацяжным скокам, і, упаўшы, мне давядзецца караскацца наверх самастойна. Давядзецца пражыць не сваё жыцьцё. Пражыць дзеля таго, каб камусьці стала лепш, лягчэй, – але ня мне.

«Ты далёка жывеш?»

«Не, празь пяць хвілінаў будзем на месцы».

Часам панкі паміраюць

Подняться наверх