Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 23

7

Оглавление

Я жыву ў новым двары, дамам ня больш за сем гадоў, парковачных месцаў шмат, і, калі не шукаць месца пад сваім акном, а крыху ад’ехаць, – вольных месцаў яшчэ больш.

Летась адзін жыхар пачаў паркаваць новы мэрсэдэс А-клясы пад балконам, як мага бліжэй да сваёй кватэры.

З уладальнікам машыны спачатку культурна змагаліся, пакідалі на лабавым шкле папярэджаньні, каб паркаваўся паводле правілаў, але гэта не дапамагала. Пару разоў выклікалі ДАІ, машыну забіралі.

Дамагліся ад мясцовых уладаў паставіць дарожныя знакі, але мэрсэдэс паркаваўся, як хацеў і, галоўнае, як мага бліжэй да пад’езда, балкона, кватэры.

Потым аднойчы, калі машыны не было, месца пад балконам засеялі травою і пасадзілі елкі.

Сусед прыехаў увечары, вырваў елкі ды паставіў на іх месца машыну.

Ня ведаю, можа, ён лічыў, што мае асаблівы прывілей, бо набыў сабе мэрсэдэс, але ў некага сапраўды здалі нэрвы, бо ноччу, а трэцяй гадзіне, камэры ў двары зафіксавалі, як мужчына ў чорнай байцы, падышоўшы да аўтамабіля (які тым разам стаяў чамусьці не на «сваім» месцы, а крыху далей, на газоне), дастаў бутэльку з бэнзінам, падпаліў тканіну, якая тырчэла з рыльца, і кінуў пад машыну.

Згарэў ня толькі мэрсэдэс, але яшчэ чатыры машыны, апошняя ўспыхнула, калі працавалі пажарныя, яны проста не пасьпелі згасіць полымя.

Часам панкі паміраюць

Подняться наверх