Читать книгу Часам панкі паміраюць - Сяргей Календа - Страница 26
3
ОглавлениеЯ сяджу ў Вользіным пакоі на падлозе, у руцэ пляшка піва. Я разглядаю сьценкі старой аблупленай хрушчоўкі. Сьценкі пустыя, вызваленыя ад шафаў, сэрвантаў і кніжных паліцаў, і замест шпалераў заклееныя постэрамі не вядомых мне людзей. І постэры гэтыя, плякаты і партрэты спрэс зробленыя нейкім няўмелым савецкім фатографам.
– Гэта ўсё партрэты маіх любімых актораў беларускага тэатру, ёсьць фота яшчэ з савецкага часу. Ну, проста мой бацька быў акторам, прынамсі так мне казала маці, – кажа Вольга, заўважаючы, як я кручу галавою.
Вольга набліжаецца да мяне. Зьнізу яна здаецца высокай, стромкай і нават вытанчанай, і трохі засмучанай. Яна спыняецца за паўкроку і пачынае няўклюдна, але пацешна рухацца, нібыта танчыць, спрабуючы рабіць гэта эратычна. Я заўважаю ў яе левай руцэ пульт, якім яна ўключае музычны цэнтар, і адтуль пачынае гугнява і стомлена сьпяваць свае незразумелыя сюррэалістычныя песьні Барыс Грабеншчыкоў.
Вольга: кароткая кучаравая фрызура, ямачкі на шчочках, танчыць і прывабліваць яна зусім ня ўмее. Але лёгка купляе мяне сваёй дзіцячай, німфэтачнай наіўнасьцю.
Вольга: тонкая хлапечая фігурка і доўгія кіпцюрыкі. Яна спачатку пужаецца таго, наколькі хутка апынулася на ложку, распранутая. Яна спрабуе рукамі мяне адштурхнуць, але ад пачатку выбрала памылковы спосаб супраціву гвалту, бо пакуль яна засяродзілася на тым, каб адхіліць маю галаву, рукі і плечы, я ўжо пасьпеў рэзка і балюча ўвайсьці.
Мае рухі паскараюцца. Нішто так ня ўзрушвае, як супрацьстаяньне.
Вольга супакойваецца, і я адчуваю, як яна стогне са мною ва ўнісон, і яе сьцёгны рухаюцца ў аднолькавым тэмпе са мною. Яна макаўкаю ўдараецца аб драўляны бок ложка, і я вызваляю правую руку і абхопліваю яе галаву, каб ёй было не балюча штораз дакранацца галавою.
Хвіліны, і мы зь ёй ужо ляжым і глядзім у столь. Яна запальвае, маўчыць. БГ скуголіць новую песьню. Хто прыдумаў, што «Акварыюм» і Грабеншчыкоў – гэта космас? Звычайны расейскі рокавы абсурд, ні аб чым.
Празь пятнаццаць хвілінаў я сыду па валізу на вакзал, але насамрэч проста зьнікну ў невядомым кірунку, каб гэтай худой кучарашкі больш ніколі ня ўбачыць.