Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 26

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
24

Оглавление

Памяць адсеяла гэты выпадак, затое хцівае падсведам'е рупліва захоўвала яго, калі-некалі падкідваючы думкам боязь вады. Кастусь зразумеў прычыну і ўздыхнуў:

– Ведаю!

Водная стыхія нарэшце паддалася і расхінулася.

Палёт захапіў, і цікавасць узрастала.

Слых лашчыла незвычайная мелодыя.

Такія ж галы, але толькі больш празрыстыя, хаатычна вандравалі, таўхаліся, часам, групаваліся, дэманструючы запальныя танцы і вабячы да сябе іншых.

Прамянёвы каркас адсутнічаў. Затое ўсё асяроддзе было пад уладай роўнага зіхатлівага святлення, якое дзе-нідзе ўзрушвалі рознакаляровыя плямы і цені, выкліваючы рэзкія, нібы палахлівыя, рухі куляў.

Раптам раздаўся невядомы гук, і Кастуся нешта балюча тузанула ды адкінула ўбок. Не паспеў ён ачомацца, як яго скалануў новы выцень, а за ім пасыпаўся град моцных, невыносных штуршкоў.

Юнак бязрадна гайсаў, не губляючы надзеі хоць як-небудзь засяродзіцца і знайсці нейкі паратунак. Але ніякія выцекі не дапамагалі.

Калі нячывіль ужо забірала яго, ён, нібыта скрозь туман, заўважыў, як прамётна, то знікаючы, то з’яўляючыся нанова і, здавалася, зусім не бядуючы, разляталіся ў розныя бакі галы.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх