Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 41
Ільвінае вока[1]
Шкаляры
39
ОглавлениеЯк толькі кукурузнік зрабіў чарговы заход і выпусціў над полем паласу з хімікатамі, дзеці з радасцю пачалі лямантаваць і падскокваць.
Статак таксама ўсхваляваўся і стаў рассыпацца. Каровы пудліва зыркалі ў неба і разбягаліся. Сабраць іх у такі час было надта складана.
– Косця, забягай ад балота, халера іх бяры! – крыкнуў стары і ляснуў пугаю.
Хлопчык, махаючы дратаванкаю, панёсся напярэхваткі адурэлай скаціне.
Сябрукі з ахвотаю далучыліся і заўзята зазбіралі чараду.
Але некалькі жывёлаў усё ж збіліся на беразе, а адна дык сягнула прама ў багну.
Пярэпалах сцінуў дух людзей.
Яны ўжо нічым не маглі ёй дапамагчы і толькі назіралі, як небарака цялёпкалася, шалёна раўла, умольна зіркаючы на бераг, і хутка знікала ў твані.
Калі ўсё скончылася і ў паветры павіснуў смутак, дзед са шкадаваннем вымавіў:
– Каб жа было якое знаццё пра гэтую бяду…