Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 30

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
28

Оглавление

– Пра тое, чаму вас вучылі людзі, забудзьце, – так пачаў заняткі па гісторыі мысляр Плутарх і гэтым узрушыў шкаляроў.

Яны яшчэ не ведалі, што акунаюцца ў дзівосны свет нумянальнай[3] дойснасці і праўды, што іхняя сутнасць расчыняецца аж да касмічных маштабаў.

У нейкі момант юнакоў забрала ўнутраная пустэча, зніклі думкі, пачуцці, светаўспрыманне, і толькі гучаў навучальны голас Плутарха: – Усё пачынаецца з нябыту, калі вас яшчэ няма ў праяве, але вы ўжо ёсць у Планах ТВОРЦЫ. Час і Прастора зліваюцца, смакуюцца і з сунежным імпэтам выкідваюць вас у свет. Вы, манады,[4] адчуваеце ягоную неабсяжнасць і сваю ўсюдыіснасць. Вам можна ўсё – і творчае гарэнне авалодвае вамі. Ад вас, як ад моцнага вогнішча, у незлічоным мностве адлятаюць іскрынкі, якія, несучы з сабою вечны і нязгасны вобраз Усяго Цэлага, трапляюць у розныя пласты Сусвету. Там іх чакае ступеньчатае ўвасабленьне ў мянтальнае, астральнае і фізічнае аблічча. Вы, як адна з іскрынкаў, апранаецеся ў матэрыю і рухаецеся на Зямлю. Яна няўмольна прыцягвае вас і адорвае шчасцем праісначання, безліччу пераўтварэнняў.

Словы настаўніка краналі струны душы – і тая адгукалася даўно забытай мелодыяй, радаснай і пяшчотнай. Яна была на ўсіх адна і ўсімі ўспрымалася аднака. Але аднекуль, спачатку ціхенька, а потым усё званчэй, сталі даносіцца акорды, багатыя на размаітасць і адметнасць. Кожны юнак пачаў адчуваць ужо сваё, не падобнае на іншыя, гранне.

– Калі дасюль вы ўсе былі амаль што роўныя, дык на Зямлі распачынаецца вашая індывідуалізацыя, дзеля якой і ствараўся Космас. Запомніце: чым

Гэтае гарачае натханне прагнала адхіленасць шкаляроў і вярнула іх у рэчаіснасць.

– А калі ўсё аднолькавае? – спытаў Аляксандр.

– Тады спыняецца рух і разрастаецца пачварнасць. Можаце ўявіць гэты заганны працэс.

– Зусім няцяжка: на Зямлі для многіх аднолькасць з'яўляецца правілам і ўзорам развіцця, – адзначыў Джордж і гэтым выклікаў шумную падтрымку сяброў.

Яны горача і наўзахваткі сталі ўзгадваць сваё зямное жыццё, дзяліцца колішнімі ўражаннямі, нават спрачацца. Загучалі і настальгічныя ноткі.

– Людзі карыстаюцца аднымі і тымі жа прадметамі, жывуць у аднатыпных умовах, выконваюць аднастайную працу дый наогул вядуць аднолькавы вобраз жыцця. – Як думаюць, так і жывуць.

– А мо: як жывуць, так і думаюць?

– Усё ўзаемазалежнае.

– Ад веку гэтак было. – І правільна. Што тут дрэннага?

– Цягам доўгіх стагоддзяў выпрацавалі ўсепрымальны парадак суіснавання, прыстасаваліся адно да аднаго. І многія задаволеныя гэтым.

– Няма руху.

– А што: кожнаму трэба ўпірыцца, насуперак усім вынаходзіць свой стыль жыцця – і такім чынам забяспечваць рух?

– Лухта! Гэткая занорыстасць толькі прывядзе да ўсеагульнага хаосу і бязладдзя.

– І без гэтага нельга. Не ўсё ж аднаму парадку быць – так нецікава.

– Насамрэч, парадак – застой, а хаос – прагрэс, – разгарэўся Аляксандр. – Зірніце на мапу свету: колькі краінаў і нават цэлых арэалаў, дзе працягла пануюць манархія, таталітарызм, плямённыя звычаі дый увогуле розныя ўладкаваныя рэжымы, якія ігнаруюць усялякую вольнасць, свабоду і нічога не жадаюць мяняць!

– А навошта, калі і так добра? Ніхто ж не наракае.

– Што ты вярзеш? Няўжо ёсць такая краіна, насельнікам якой усё падабаецца?

– Так, мая Масея, – ганарыста абвясціў Андрэй.

Прагучала яшчэ некалькі такіх жа сцвярджальных адказаў. Андрэй працягнуў:

– Усе ад малога да старога апяваюць веліч маёй радзімы, славяць яе ўладу.

– І колькі шчырасці ў гэтых песнях?

– Не кожны вясёлы, хто спявае.

– Масейцы ведаюць сабе цану і галаву на плячах маюць, – нервова абараняўся Андрэй, адчуваючы падтрымку Ахмада, Замбы ды іншых. – Іх не абдурыш.

– Вашыя народы на галаву слабыя і ашуканыя даўно, але гэтага не разумеюць, – нецярпліва разануў Джордж і гэтым падштурхнуў наэлектрызаваны клас да вэрхалу. – Самі нічога не могуць, толькі гвалтуюць і рабуюць іншых – гэтым і жывуць, дый то як быдла.

Пакрыўджаныя Андрэй і яго прыхільнікі ўзбурыліся і кінуліся на Джорджа з кулакамі. Той рашуча прыняў абарону. Адразу яму на падмогу прыйшлі Кастусь, Раджыў, Генрых, Жак, Мікаэль. Астатнія сталі разбараняць задзірак.

– Хопіць! Спыніцеся! – выгукнуў Плутарх.

3

Нумянальны – які пазнаецца розумам у процілегласць дадзенаму ў пачуццях (фенамянальны).

4

Манада – першасная, непадзельная, неўмiручая духоўная адзiнка.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх