Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 38
Ільвінае вока[1]
Шкаляры
36
Оглавление«Колькі мы выхавалі адэптаў! Не пералічыць. Яны засвоілі навуку Вялікага Рабення і разляцеліся ўва ўсіх напрамках Прасторы і Часу. Прыемна, што бальшыня з іх шчырае па маіх канонах. Але ёсць і адрачэнцы, якія не паслухаліся мяне і ўсталявалі свае парадкі, маўляў, па праву выбару і з намыслам разнастаіць жыццё. Як творцаў, я іх разумею, але, як спадкаемцаў, асуджаю. Маёй ідэяй нельга пагарджаць. Яна мне дасталася няпроста, шляхам упартай барацьбы і неймавернага энергетычнага ўзрушэння. Яе трэба шырыць, распаўсюджваць у іншых сістэмах і галактыках. Аднаму гэта рабіць цяжка, а супольна, у злучве наступнікаў і аднамыснікаў – лягчэй. Нездарма я адчыніў сваю школу. Многія, баючыся складанасцяў і хаосу, не пайшлі на гэта, не адважыліся. Мабыць, не хапіла спрыту, велічных жаданняў. У адрозненне ад іх мая справа пасоўваецца шпарка. Трэба выклапатаць у Сонца дадатковыя рэзервы і разам з пашырэннем мясцовых пластоў больш актыўна ўзяцца за суседнія зорныя сістэмы. Колькі наступных выпускнікоў варта накіраваць менавіта на гэтыя мэты.
Захапляе мяне моладзь. Багаццем патэнцыяў, імпэтам. Пашанцавала таму, хто трапіў пад маё крыло: няма той галечы і пустэчы, што ў іншых. Якія шырокія мажлівасці чакаюць кожнага ў мяне! Не тое, што было з намі, першапраходцамі: нас вырыгнулі мноствам у толькі што створаны ды некрануты Сусвет і загадалі дзеяць. І мы, гарачыя, неўгамаваныя, уцямне, навобмацак распачалі сваю тытанічную працу. Колькі не вытрымала, загінула, высілілася, захварэла! Але і многа выдужала, загартавалася, узмацнела. Я буду ўсё рабіць, каб маё імя было ў ліку пераможцаў і першых».