Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 32

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
30

Оглавление

– Дзядуня, а навошта мы жывем?

– Эх, унучак! Калі б хто ведаў дакладны адказ на гэтае пытанне, адразу б сеў поруч з БОГАМ.

– А чаму так?

– Тут можна разважаць дваяка: калі вышэй чалавека хтосьці ёсць, то гэта – тайна, а калі – няма, тады ўсё зразумела і відавочна: нарадзіўся, пажыў і памёр.

– Так нецікава. Лепш, каб тайна.

– І я так лічу.

– А як яе разгадаць, дзеду?

– Няпроста, унук. Мне здаецца, нашае жыццё мае надта важную мэту, якую мы пакуль не можам зразумець.

– То бок, не дараслі?

– Праўда што. Падобна вунь таму вусеню, які паўзе па лісціку, і не цяміць, што калі-небудзь стане матыльком. Калі параўноўваць да канца, дык чалавек, як і ён, – незавершаная, пераходная істота, увесь сэнс існаваньня каторай – смерць, ператварэнне ў новы стан, але ў які – нам невядома..

– А мятлік кумекае, што пайшоў ад вусеня?

– Не.

– Няправільна гэта. Павінен знаць і памятаць!

– Не хвалюйся. Такі парадак.

– Ён мне не падабаецца! Хто выйграе ад таго, што вось гэтая кузурка дачасу бесклапотна пырхае, радуецца сонцу, а ўрэшце памірае, не ведаючы, кім будзе?

– Напэўна той, хто гэта прыдумаў… Супакойся, родненькі.

– Дзядуля, і з усімі так?

– На жаль.

– Крыўдна. Атрымліваецца, што я патрэбны толькі для таго, каб з мяне нехта вулупіўся, няйначай, таксама з крыламі.

– Малайчына, унук. Ты па-свойму патлумачыў сэнс нашага існавання. Я падзяляю тваю думку. Але насамрэч усё можа быць інакш: нашыя вышэйшыя наступнікі могуць і ведаць пра нас, і клапаціцца, і дапамагаць, каб мы правільна жылі і сталі для іх зернем вышэйшага гатунку. Адчайвацца ніколі не трэба. Варта помніць адну істотную і прыкметную асаблівасць жыцця, якой падпарадкоўваецца ўсё навокал, – за нараджэннем заўсёды ідзе смерць, а за смерцю – новае нараджэнне.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх