Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 34

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
32

Оглавление

Нярэдка тое, што на першы погляд здаецца простым і лёгкім, пры дэталёвым знаёмстве можа паўстаць складаным і цяжкім. У гэтым юнакі пераканаліся, калі выконвалі практыкаванні ў газападобным асяроддзі.

Усе разлічвалі на хуткі поспех і легкадумна ўспрынялі парады настаўнікаў: маўляў, калі пераадолелі шчыльнасць і вадкасць, дык паветра – і пагатоў.

Але ўжо пачатак стаў неспадзёўкай: усялякія спробы убачыць паветра як фізічны вобраз атрымаліся туннымі. Як ні намагаліся практыканты ўзбудзіць свае ўвабражэнне – нічога не атрымлівалася: ў памяці не было патрэбных асацыяцыяў і прыкладаў.

Кастусь стаміўся і зніякавеў. Нягадана на памяць прыйшлі словы Альгерда:

«Калі штосьці не атрымліваецца, трэба засмяяцца, але не гаротна-слязліва, а радасна-шчыра. Тады на твой настрой збягуцца энергетычныя іскры Космасу і ў злучве дапамогуць табе».

Хлопец крыху памарудзіў, сканцэнтраваўся – і грымнуў неверагодным рогатам. Следам эфір скаланула яшчэ некалькі выбухаў весялосці: іншыя шкаляры таксама даўмеліся.

Тыя, хто адразу не скмеціў, а потым заўважыў, як заходзяцца ад смеху сябры і ні з таго, ні з сяго знікаюць у прасторы, спешна далучыліся да іх, з захапленнем выгукнуўшы:

– Ведаю!

Прастора была светла-залатой і бяскрайняй. Уражвала незвычайная жвавасць і імклівасць рознакаляровых і флюідных, нібы прывідных, галаў. Яны рухаліся хаатычна і, здавалася, без одуму, весела. Многія гучалі на ўсе лады і пахнулі. Пры сустрэчах трохі затрымліваліся і ўспыхвалі, як бы віталіся. Адны адзінотна кіравалі далей, другія міла параваліся, трэція спехам гуртаваліся аж да безлічы, – і ўсё гэта адбывалася на ляту. Адразу вызнаць такі парадак было нялёгка, дый ніхто гэтага не рабіў, бо адцягвалі іншыя дзівосы.

Зрэдзь на ўсё набягаў цень, і тады аднекуль з'яўляліся празрыстыя кулі, вельмі падобныя на вадкія. Яны ўпэўнена і шпарка кіравалі толькі ім вядомым курсам і смела ўсіх распіхвалі. Юнакі заўважылі, што галы-здані без супраціву, быццам так і трэба, саступалі дарогу не толькі ім, але і ўсялякім іншым налётчыкам – і гэтым самым пазбягалі прыкрых здарэнняў, а ўвогуле захоўвалі і сябе, і ўсё сваё асяроддзе. «Яны ведаюць нешта такое, што нам няўцям», – падумаў Кастусь, ледзь паспяваючы абараняцца ад раптоўнае навалы цвёрдых куляў, якія маглі яго параніць. Ранейшы досвед навучыў яго ўважлівасці і абачлівасці. Ён не хацеў зноўку аглуздзіцца і аканчальна страціць давер настаўнікаў, бо мінулым разам толькі зарука Альгерда выратавала яго ад вяртання на радзіму.

Усе пераканаліся, што паветраная прастора не такая ўжо бясшкодная, як дагэтуль уяўлялася. Многія пацярпелі і занядужалі. Напачатку спрабавалі схаваць гэта, але калі стала зусім нясцерпна, адкрыта папрасілі дапамогі. «Той, хто ўсё прымае, нясе пагрозу», – да такой высновы прыйшоў Кастусь, думаючы пра паветра.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх