Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 33
Ільвінае вока[1]
Шкаляры
31
Оглавление– Ці не занадта сам іх узрушваеш, Плутарх?
– Не, вашая імасць. Чым бліжэй яны будуць да гістарычнага нумену, тым трывалей і дасканалей будзе іхні свет.
– Галоўнае, каб яны здолелі дакладна ўспрыняць маю мадэль Тварэння і ў творчасці адпавядаць ёй.
– Так і будзе, вашая імасць. Я даю ім аб'ектыўныя веды, але псіхічна замацоўваю іх за вашэцем. Закон роду і пераемнасці ад гэтага не парушаецца, а тольма крапчэе. Як і патрэбна, яны назіраюць мноства інакшых шляхоў, але абавязкам трымаюцца выключна вашэцевага.
– Правільны падыход. Неабходна, каб яны глыбока ўсвядомілі, што сярод безлічы касмічных ілюзіяў нашая – сама лепшая і бездакорная. Па шчырасці, мне было калісьці нялёгка з мноства ІДЭЯЎ выбраць найбольш прыдатныя.
– Ува ўсіх настаўнікаў гэтакая турбацыя. Мы нават парупіліся, каб патрэбная перакананасць адкладвалася ў іх на ўзроўні манады.
– Хвалю за дбайнасць.
– Але ўсё адно застаюцца некранутымі некаторыя асаблівасці, вашая імасць.
– Якія?
– Тыя, што знаходзяцца па-за сфераю нашага ўплыву.
– Гэта мой клопат. Я лічу, што ЯМУ да нас пакуль няма справы.