Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 35
Ільвінае вока[1]
Шкаляры
33
ОглавлениеМальцы толькі што скончылі гуляць у лапту і прытомленыя ляжалі на грудку. Яны яго так ўтаўклі, што травы было як на лысай галаве валасоў.
Прыемна ахутваў спакой, не турбавала мітусяніна.
Адчуваючы подых вечаровай пары, наваколле таксама рыхтавалася да спачыну, пакрысе выдаляла начной прывіднасцю дзянныя прыкметы.
Толькі на ўсходзе яшчэ царавала калматая хмара, ад якой ува ўсе бакі беглі цёмныя пасмы.
– Костусь! Дамоў!
Хлопчык хвіліну-другую пабавіў, без ахвоты падняўся, зірнуў на ўсход.
Сэрца абдала трывога. Аднекуль выніклі і расцякліся па целу боязь, горыч, шчымота.
Каля весніцаў стаяў дзядуля і, заўважыўшы няскладнае з унукам, спытаў:
– Цябе хто пакрыўдзіў?
– Не, – млява адказаў той і паказаў рукой у бок хмары. – Што там?
– Масея, – бліснуў вачыма стары і адвярнуўся.